Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія: пасады сілавых міністраў зоймуць былыя апазыцыянэры


Лідэр "Грузінскай мары" Бідзіна Іванішвілі

Лідэр "Грузінскай мары" Бідзіна Іванішвілі

У Грузіі чальцы кааліцыі «Грузінская мара», якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, дамовіліся з партыяй прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі аб тым, што «сілавы блёк» новага ўраду будзе складацца выключна з былых апазыцыянэраў.

Пагадненьне ў ходзе праведзеных сёньня перамоваў было дасягнутае даволі хутка. Раней экспэрты выказвалі асьцярогу, што прэзыдэнт можа паспрабаваць пакінуць сабе права прызначаць міністраў абароны, унутраных справаў і генэральнага пракурора.

Паводле кіраўніка «Грузінскай мары» Бідзіны Іванішвілі, склад новага ўраду ён назаве ў панядзелак — пасьля кансультацыяў з сваёй камандай.

Сёньня Цэнтравыбаркам Грузіі абнародаваў папярэднія вынікі праведзеных 1 кастрычніка парлямэнцкіх выбараў. Кааліцыя «Грузінская мара» здабыла амаль 55 працэнтаў галасоў выбарнікаў, партыя «Адзіны нацыянальны рух» прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі — 40 з паловаю працэнтаў. Астатнія партыі не пераадолелі пяціпрацэнтнага бар’еру і ня трапілі ў парлямэнт.
XS
SM
MD
LG