Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукар трэба абмяжоўваць, як кожную іншую атруту


Ці цукар ня горшы, прыкладам, за какаін?

Паводле аднаго артыкулу, апублікаванага сёлета ў навуковым часопісе «Nature», цукар зьяўляецца атрутным рэчывам і яго спажываньне трэба абмяжоўваць, як спажываньне алькаголю або курэньне тытуню.

Розныя дасьледаваньні сьведчаць аб тым, што спажываньне завялікай колькасьці цукру вядзе ня толькі да атлусьцеласьці чалавечага арганізму, але таксама руйнуе печань, разладжвае мэтабалізм, пагаршае функцыянаваньне мозгу і падвышае рызыку сардэчнай хваробы, дыябэту і, магчыма, нават раку. Ад празьмернага спажываньня цукру хутчэй старэе і моршчыцца скура.

Што дактары раяць рабіць амэрыканцам, якія ня могуць жыць без салодкага?

Замест салодкага печыва, лепш зьежце талерку аўсянкі, падсалоджанай карычневым цукрам.

Замест кавы з малаком піце чорную каву, найлепш не салоджаную або толькі з адной лыжачкай цукру.

Спажывайце звычайны ёгурт без дадаткаў, а калі вам ня надта смакуе, дык дадайце туды брусьніцаў, грэцкіх арэхаў або адну лыжачку мёду.

Калі хочаце, каб на вашай скуры не заводзіліся маршчыны, дык наогул абмяжуйце спажываньне цукру да нуля.

Удачы!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG