Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: падаражэў праезд у грамадзкім транспарце


Ад 5 кастрычніка ў Гомелі на 7,6 працэнта падаражэў праезд у грамадзкім транспарце. Калі раней за талён на разавую паездку ў тралейбусе ці аўтобусе гараджане плацілі 1300 рублёў, то цяпер ён стаў каштаваць 1400.

Праязны квіток на месяц на адзін від транспарту ад сёньня стаў каштаваць 58 тысяч 900 рублёў, на розныя віды — 78 500 рублёў.

Гарадзкія ўлады пра падвышэньне кошту праезду на грамадзкім транспарце не паведамілі.

Апошні раз у Гомелі грамадзкі транспарт даражэў сёлета ў красавіку — адразу на 18 працэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG