Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Яўген Васьковіч пакараны карцэрам


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Пра пакараньне Васьковіча паведаміў сайт БХД са спасылкай на адваката, які меўся наведаць Васьковіча ў калёніі, але атрымаў адмову.

«У адміністрацыі сказалі, што Васьковіч зьмешчаны ў карцэр на 7 сутак. Выйдзе праз 3 дні. Прычына зьмяшчэньня ў карцэр невядомая», — паведаміў адвакат.

Яўген Васьковіч ня першы раз трапляе ў карцэр Магілёўскай калёніі. Аднадумцы з БХД мяркуюць, што палітвязьню помсьцяць за адмову падпісаць прашэньне аб памілаваньні.

Журналіст газэты «Бабруйскі кур’ер» Яўген Васьковіч у 2011 годзе быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпаліць будынак Бабруйскага КДБ. Паводле гэтай жа справы былі асуджаныя на 7 гадоў Павал Сырамалотаў і Арцём Пракапенка. Павал Сырамалотаў у канцы верасьня быў памілаваны і выйшаў на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG