Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’ю Дзяніса Садоўскага правяраюць сацыяльныя пэдагогі


Дзяніс Садоўскі

Дзяніс Садоўскі

5 кастрычніка да адказнага сакратара стваранай Партыі БХД прыйшла сацыяльны пэдагог, каб «у сувязі зь неаднаразовымі затрыманьнямі Дзяніса Садоўскага праверыць, у якіх умовах утрымліваюцца яго дзеці».

Супрацоўніца сацыяльна-пэдагагічнага цэнтру Савецкага раёну Менску, якая прадставілася Галінай Гаўрылавай, заявіла, што на загад дырэктаркі цэнтру Алены Пяроўскай прыйшла праверыць умовы жыцьця дзяцей у сям’і Садоўскага.

«Пры гэтым Гаўрылава груба пагражала праблемамі ў сям’і адказнага сакратара БХД, а не знайшоўшы яго, абяцала шукаць яго зь міліцыяй», — паведамляе прэсавая служба БХД.

«Рэжым вырашыў падобным чынам націснуць на мяне і на маю сям’ю, стварыць напружаньне ў сям’і. Пры гэтым усім відавочна, што маё затрыманьне 28 жніўня, як і гэтае наведваньне, палітычна матываваныя», — пракамэнтаваў сытуацыю Садоўскі.

Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага затрымалі 28 жніўня, калі ён расклейваў плякаты, якія заклікалі да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пазьней Садоўскага арыштавалі на 10 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG