Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік місіі ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч прывітаў Менскі гей-прайд


Ітан Голдрыч
Ітан Голдрыч

«Я захапляюся вашай мужнасьцю і натхняльным лідэрствам, устойлівасьцю, вашай непахіснасьці ў фармаваньні ўпэўненасьці і прасоўваньні правоў ЛГБТ, і жадаю вам вялікіх посьпехаў і вельмі прадуктыўнага Менскага гей-прайду 2012», — піша ў сваім пасланьні кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

«Лёзунг Менскага гей-прайда 2012 «Аб праве быць сабой!» шчыльна скрыжоўваюцца з гістарычнай прамовай дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан. У сьнежні 2011 году яна сказала, што «геі, лесьбіянкі, бісэксуалы і транссэксуалы зьяўляюцца чалавечымі істотамі, нараджаюцца свабоднымі і годнымі роўнасьці, яны сёньня заяўляюць аб тым, што абарона правоў чалавека ў наш час застаецца праблемай», — паведамляецца ў лісьце.

Ітан Голдрыч таксама адзначае: «Абарона і прасоўваньне правоў ЛГБТ па ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі, адзін з галоўных прыярытэтаў палітыкі ўраду ЗША, таксама Сакратар заявіла, што „як быць жанчынай, як быць расавай, рэлігійнай або этнічнай меншасьцю, сэксуальная арыентацыя ня робіць вас іншым чалавекам. Як правы геяў зьяўляюцца правамі чалавека, так і правы чалавека зьяўляюцца правамі геяў“.

Я шчыра спадзяюся, што гэта падзея і яго грамадзкае абмеркаваньне ў рамках Менскага гей-прайда 2012 года будуць зьяўляцца прычынай павышэньня дасьведчанасьці па гэтых адчувальных, але важных пытаньнях, а таксама будзе спрыяць ліквідацыі перашкодаў, якія стаяць на шляху абароны правоў ЛГБТ-супольнасьці».

Пра афіцыйнае пасланьне кіраўніка дыпляматычнай місіі ЗША Ітана Голдрыча паведамляе сайт GayBelarus.By

Восьмы менскі гей-прайд адкрываецца ў Менску 5 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG