Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрываецца гей-прайд


Гей-парад у Менсу ў 2011-м годзе

Гей-парад у Менсу ў 2011-м годзе

5 кастрычніка прэзэнтуюць фотапраект «Чаму я іду на гей-прайд».

Вечарам 5 кастрычніка ў клюбе 6А выступяць арганізатары тыдня супраць гамафобіі, прадстаўнікі беларускіх і эўрапейскіх НДА і палітычных партыяў, грамадзкія актывісты і дыпляматы.

Усе яны прыйдуць, каб выказацца ў падтрымку талерантнага стаўленьня да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці ў Беларусі.

Уваход у клюб вольны, але для ўдзелу трэба папярэдне зарэгістравацца.

Пра гэта паведамляе сайт gaybelarus.by

Пры канцы верасьня арганізацыйны камітэт Менскага гей-прайда 2012 зарэгістраваў заяўку на шэсьце ў падтрымку талерантнага стаўленьня да ЛГБТ-супольнасьці ў сталічным гарвыканкаме. Публічная акцыя была заплянавана на 11 кастрычніка.

2 кастрычніка арганізатары Менскага гей-прайду атрымалі ліст ад уладаў Менску, у якім указваецца на недакладнасьці ў пададзенай раней заяве. Чыноўнікі прапанавалі выправіць хібы і падаць новую заяўку.

3 кастрычніка арганізатары Менскага гей-прайда падалі новую заяўку на правядзеньне публічнай акцыі Менскага гей-прайда 2012, гэтым разам шэсьце плянуецца правесьці ў аўторак 30 кастрычніка, паведамляюць арганізатары.

«Мы правядзем усе мерапрыемствы, а пасьля будзем рыхтавацца да шэсьця. Прынамсі, у мяне зьявілася надзея на тое, што нам дадуць сёлета прайсьці шэсьцем легальна. Гарадзкія ўлады не зацягвалі з разглядам нашай заявы і прапанавалі падаць новую», — заявіў старшыня арганізацыйнага камітэта Менскага гей-прайда 2012 Сяргей Андросенка.

Сам восьмы менскі гей-прайд будзе адбывацца з 5 па 11 кастрычніка.

У суботу адкрыецца навуковая канфэрэнцыя «Квір-сэксуальнасць: улада, палітыкі і практыкі», у якой возьмуць удзел экспэрты зь Беларусі, Расеі, Кіргізстана, Украіны, Швэцыі, Польшчы, Латвіі і іншых эўрапэйскіх краінаў.

У нядзелю пройдуць лекцыі, дыскусіі, сэмінары па тэмах, якія блізкія ЛГБТ-супольнасці і грамадзтву.

8 кастрычніка будзе прэзэнтаваныя выданьне «Хронікі дыскрымінацыі і прыгнёту ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі ў 2008-2012 гадах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG