Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зоську Верас успаміналі гарадзенцы


Выступаюць навучэнцы каледжу мастацтваў.

Выступаюць навучэнцы каледжу мастацтваў.

У Горадні адзначылі 120-годзьдзе з дня народзінаў Зоські Верас. Вечарыну падрыхтаваў музэй Максіма Багдановіча супольна з каледжам мастацтваў.
Яўген Петрашэвіч быў доўга знаёмы з Зоськай Верас, ён перадаў лісты ад яе ў музэй Максіма Багдановіча

Яўген Петрашэвіч быў доўга знаёмы з Зоськай Верас, ён перадаў лісты ад яе ў музэй Максіма Багдановіча


У гарадзкой выставачнай залі на вуліцы Элізы Ажэшкі навучэнцы каледжу паказалі паэтычную пастаноўку, прысьвечаную Зосьцы Верас і Максіму Багдановічу, якія ў 1916-17 гадах працавалі ў Менску ў таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны. Іхнія ролі выканалі Марыя Пстыга і Аляксей Бойка. На вечарыне прагучалі творы Зоські Верас і ўспаміны людзей, якія ведалі яе і падтрымлівалі ліставаньне.
Успамінае прафэсар Аляксей Пяткевіч

Успамінае прафэсар Аляксей Пяткевіч


Зоська Верас — літаратурны псэўданім Людвікі Сівіцкай. Яна жыла ў Горадні з 1909 да 1913 году, закончыла гімназію і паехала вучыцца ў Варшаву. Была актыўнай удзельніцай гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. Пазьнейшае жыцьцё было зьвязанае зь Вільняй. Там яна памерла і была пахавана ўвосень 1991 году.

Прафэсар Аляксей Пяткевіч апавёў пра наведваньне ёю Горадні ў 1972 годзе. Хацелася паказаць ёй новы горад, казаў ён. Узяў для гэтага таксоўку, але хутка заўважыў, што ёй нецікава:
Міхась Скобла

Міхась Скобла


«А калі даехалі да гістарычнага цэнтру, яна сказала: давайце машыну адпусьцім. І пайшлі мы па старых вулачках, яна добра ўспомніла горад і, натуральна, накіравалася туды, дзе жылі яе дзед і бабуля. Гэта на рагу вуліц Кірава і Сацыялістычнай. Яна зазірнула ў арку, зайшла ў двор і стала разгублена таптацца на месцы. Дзе ж яно ўсё падзелася? Здаецца ж тут, але нешта ня тое: нейкія хлеўчукі зьявіліся, раней былі дрэвы, кусты — цяпер гола. Таму яна нават не была зусім упэўнена, што гэта было тут. Мы прайшліся па Гараднічанскай вуліцы, дзе быў дом, у якім яна жыла з маці».

Міхась Скобла рыхтуе да друку двухтомнік успамінаў і лістоў Зоські Верас. Ён прывез сшытак, у якім Зоська Верас пакінула зьвесткі пра беларускіх дзеячаў, многіх зь якіх ведала, якім не знайшлося месца ў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі. Міхась Скобла прывез таксама паказаць гарадзенцам копію апошняга ліста Зоські Верас, дасланага мастаку Вячку Целешу, у якім пытаньне: як справы ў Горадні?
XS
SM
MD
LG