Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка тыднёвіка Анна Нямцова апісвае хвалю рэпрэсій у Беларусі, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году, ілюструючы агульную сытуацыю ў краіне пэрсанальнымі выпадкамі Зьміцера Дашкевіча і Насты Палажанкі, Натальлі Радзінай, Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп.
У прыватнасьці, пішучы пра сытуацыю пасьля апошніх парлямэнцкіх выбараў у верасьні, Нямцова адзначае:
«Упершыню пры прэзыдэнцтве Лукашэнкі апазыцыя нават не спрабавала арганізаваць пратэсту. Паводле апытаньняў незалежнага сацыялягічнага інстытуту НІСЭПІ, 54% беларусаў думаюць аб тым, каб пакінуць краіну, прынамсі часова. Тым часам апазыцыю ў значнай ступені загналі ў падпольле. Час ад часу дысыдэнты зьбіраюцца ў Галерэі «Ў» – якая ўяўляе сабою спалучэньне выставачнай залі з кнігарняй і кавярняй – каб пагутарыць аб мастацтве, правах чалавека, і памарыць аб іншай будучыні для Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG