Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха «мядзьвежага дэсанту» — новыя адстаўкі і прызначэньні


4 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка вызваліў генэрал-маёра Аляксандра Пашукевіча ад пасады камандуючага войскамі Паўночна-заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня ВПС і войскаў СПА, зволіўшы яго з вайсковай службы ў запас. На вызваленае месца прызначаны палкоўнік Ігар Дземідзенка.

31 ліпеня кіраўнік краіны вызваліў ад пасадаў старшыні Дзяржпамежкамітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Дзьмітрыя Пахмелкіна. Адстаўкі сілавікоў і папярэджаньні службовым асобам здарыліся пасьля таго, як на нарадзе 26 ліпеня Лукашэнка пацьвердзіў факт незаконнага ўварваньня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта.

4 ліпеня ў СМІ зьявіліся паведамленьні пра тое, што двухмесны самалёт, пілятаваны грамадзянамі Швэцыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і дэсантаваў над Менскам і Івянцом плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне.

Напачатку верасьня Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны — ім стаў палкоўнік Алег Дзьвігалеў, які дагэтуль займаў пасаду начальніка Галоўнага штабу, першага намесьніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Ўзброеных сілаў.
XS
SM
MD
LG