Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча вярнуць Грузію ў СНД


«Я буду ўсяляк ініцыяваць вяртаньне Грузіі ў Садружнасьць Незалежных Дзяржаў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 4 кастрычніка ў інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мір».

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што «гэта будзе невялікая нагрузка для грузінскіх палітыкаў».

«Я перакананы, што калі б нават перамагла партыя Саакашвілі, то Міхаіл Саакашвілі быў бы сябрам СНД у наступным годзе», — сказаў Лукашэнка. — «І ў гэтым кірунку Беларусь будзе працаваць. Мы не павінны страціць Грузію».

Лукашэнка заявіў, што плянуе ўзьняць пытанне пра вяртаньне Грузіі ў СНД на саміце кіраўнікоў краінаў СНД, які адбудзецца налета, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG