Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйнага прадстаўніка Беларусі выгналі з залі ў Страсбуры


Спэцыяльная рэзалюцыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па сытуацыі ў Беларусі будзе падрыхтавана да студзеня 2013 году. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў дакладчык Асамблеі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель, выступаючы на паседжаньні камітэту ПАРЭ ў палітычных пытаньнях.

«Праца над дакумэнтам пачнецца ўжо ў лістападзе, — адзначыў Херкель. — Цалкам магчыма, што ў студзені наступнага году даклад будзе гатовы».

Паводле ягоных слоў, Асамблеі трэба будзе перш за ўсё даць палітычную ацэнку парлямэнцкім выбарам, якія прайшлі нядаўна ў краіне.

«Наш апошні даклад па тэме адносіцца да пачатку 2012 году. Мы шкадуем, што сытуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй за прамінулы час толькі пагоршылася».

«Цяпер у Беларусі 12 палітычных зьняволеных, — канстатаваў дакладчык. — Стан здароўя некаторых зь іх выклікае асаблівую заклапочанасьць».

У адкрытым для прэсы пасяджэньні камітэту ПАРЭ прынялі ўдзел старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і намесьнік кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Падчас дэбатаў здарыўся скандал — афіцыйнага прадстаўніка ўраду Беларусі выправадзілі з залі, бо ён не атрымаў спэцыяльнага запрашэньня, паведамляе ИТАР-ТАСС.

У МЗС Беларусі пакуль не камэнтуюць гэтую падзею.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG