Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

4 кастрычніка на таргах БВФБ беларускі рубель зноў абнавіў гадавы мінімум да даляра і амаль дасягнуў мінімуму абсалютнага, дасягнутага ў лістападзе мінулага году. Курс даляра ў параўнаньні з папярэднім днём вырас яшчэ на 20 рублёў — да 8 590 рублёў. Эўра вырас на 130, дасягнуўшы 11 120 рублёў.

Апошнія тэндэнцыі на валютным рынку камэнтуе эканаміст Барыс Жаліба.

Жаліба:

«Плаўнае падзеньне рубля паскорылася ад жніўня, людзі ўжо пачынаюць баяцца сур’ёзнага абвалу рубля. І таму ёсьць прычыны — беларускі гандлёвы балянс у жніўні зноў стаў адмоўным. Спыніўся бізнэс на растваральніках, Расея скарачае пастаўкі нафты на нашы заводы, да таго ж Украіна хоча ўвесьці мыта на беларускія нафтапрадукты. Страты ад гэтых рашэньняў могуць скласьці ад 1 да 2 мільярдаў даляраў.

Паступленьні валюты запаволіліся, імпарт расьце, таму паводле законаў эканомікі і паскараецца падзеньне рубля».
XS
SM
MD
LG