Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына аднавіла абстрэлы Сырыі


Акчакале пасьля сырыйскага абстрэлу

Акчакале пасьля сырыйскага абстрэлу

Турэцкія ўзброеныя сілы наносяць удары ў адказ на мінамётныя абстрэлы з сырыйскага боку, у выніку якіх у сераду ў горадзе Акчакале былі забітыя пяцёра мірных грамадзянаў Турэччыны.

Турэцкія крыніцы і сырыйскія праваабаронцы паведамляюць, што мэтай новага абстрэлу на тэрыторыі Сырыі стаў раён Тэль-Аб’яд, які знаходзіцца за дзесяць кілямэтраў ад мяжы з Турцыяй. Пры нанясеньні ўдараў загінулі некалькі вайскоўцаў сырыйскіх урадавых сіл.

Урад Турэччыны чакае санкцыі парлямэнту на ваенныя дзеяньні «па-за межамі нацыянальнай тэрыторыі». Галоўны дарадца прэм’ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана заявіў, што Анкара «не зацікаўленая ў вайне» з Сырыяй. Паведамляецца, што Турэччына працягне палітычныя намаганьні для пошуку выхаду з крызісу.

ААН і НАТО заклікалі Сірыю да павагі тэрытарыяльнай цэласьці суседніх дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG