Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Маратоне салідарнасьці» — канцэрт трох бардаў


4 кастрычніка ў Менску ў рамках акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі выступяць Віктар Яраш, Андрэй Касьцень і Віктар Сямашка.

Музыкі будуць граць сольна і як трыё. У рэпэртуары Рамана Яраша, Віктара Сямашкі і Андрэя Касьценя — песьні на ўласныя вершы, а таксама на словы Янкі Купалы і Ўладзімера Караткевіча.

Раман Яраш: «Многія з маіх знаёмых могуць аказацца ў такой сітуацыі, бо часта гэта адбываецца беспадстаўна. Хочацца спадзявацца, што людзі, якія цяпер у турмах, даведаюцца пра нашу вечарыну. А мы робім, што можам — сьпяваем песьні і граем музыку».

Імпрэза пачнецца а 18-й гадзіне ў офісе партыі БНФ па адрасе вуліца Чарнышэўскага, 3.

«Маратон салідарсьці» — гэта сэрыя літаратурных, музычных і гістарычных вечароў, прысьвечаных праблеме палітычных вязьняў. У рамках акцыі адбыліся сустрэчы зь Лявонам Вольскім, Аляксандрам Памідоравым, Зьміторм Бартосікам, Славамірам Адамовічам ды іншымі знанымі дзеячамі культуры.
XS
SM
MD
LG