Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 4 кастрычніка: «Скарына: падарожжа на радзіму», гадавіна гібелі Машэрава


Праект беларускіх грошай. Пётар Машэраў

Праект беларускіх грошай. Пётар Машэраў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА БОЛЬШАЙ ЧАСТЦЫ ТЭРЫТОРЫІ КРАІНЫ КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ...

На працягу дня ад 13°С на паўночным усходзе да 20°С па паўднёвым захадзе.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на радзіму». Разам з Скарынавымі кнігамі з фондаў бібліятэкі на выставе ўпершыню будзе экспанавацца біблія Скарыны зь Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Нямеччына). Пачатак а 16.00.

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі (вул. К. Маркса, 12) – адкрыцьцё выставы плякату Ўладзімера Крукоўскага з фондаў музэю. Пачатак а 17.00.

Кіеўскі апэляцыйны гаспадарчы суд разгледзіць апэляцыю ўкраінскага ўраду на пастанову Гаспадарчага суду Кіева аб выплаце Міністэрству абароны Расеі каля 390 мільёнаў даляраў доўгу карпарацыі «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы Ўкраіны».

У Парыжы ў штаб-кватэры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця пройдзе міжнародны форум у пытаньнях эканамічнай сытуацыі ў Афрыцы.

Папа рымскі Бэнэдыкт XVII наведае Сьвяты дом Багародзіцы ў італьянскім Лярэта.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Усясьветны дзень жывёлаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1535 – з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, то бо амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

1582 – паводле ўказу папы рымскага Грыгорыюса XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.

1957 – Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1750 – у Віцебску польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін.

1816 – Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».

1895 – амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнейшых комікаў нямога кінэматографу.

1941 – амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.

У гэты дзень памерлі:

1669 – галяндзкі мастак Рэмбрант.

1947 – нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».

1970 – амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.

1980 – у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пётар Машэраў.

1981 – беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.

2007 – Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

У Беларусі забаронена «масавае бязьдзеяньне»

Лявонці Зданевіч: «Мы не змаглі б утрымаць уладу»

Кафка як бацька сацыяльнай рэклямы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Для дасягненьня посьпеху трэба ставіць мэты, крыху вышэйшыя за тыя, якія ў цяперашні момант могуць быць дасягнутыя.

Макс Плянк
XS
SM
MD
LG