Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ахаваць вочы ад манітора?


Сапраўды цяжка адводзіць пагляд ад экрана. Але вы павінны рабіць гэта, прынамсі час ад часу. І не забывацца моргаць. Такія парады дае Рада ЗША ў пытаньнях зроку, перасьцерагаючы ад пашкоджаньня вачэй.

Няправільнае сядзеньне пры кампутары абарочваецца нярэдка напружаньнем або сухасьцю ў вачох, болем у плячох і шыі або стратаю вастрыні зроку. Дасьледаваньне, праведзенае сёлета Амэрыканскай акадэміяй оптамэтрыі, засьведчыла, што ўсяго дзьве гадзіны працы з лэптопам значна павялічваюць боль вачэй і праблемы з зрокам.

Першы крок, каб паправіць сытуацыю, – прызнаць, што вы маеце праблему. Прызнаўшы, варта прыслухацца да некаторых лёгкіх спосабаў ахаваць свае вочы:

пратрэце манітор і тым самым зьменшыце бляск ад яго; зрабеце так, каб манітор быў найбольш яркай рэччу ў вашым пакоі. Паспрабуйце не выкарыстоўваць свайго смартфона на сонцы. Таксама майце на ўвазе, што шэрыя фоны вашага манітора лягчэйшыя для вачэй, чым белыя;

сядзьце на адлегласьці рукі ад манітора. Спэцыялісты раяць скарыстаць тэст «дай пяць»: калі вы ня можаце нармальна «даць пяць» свайму манітору (трэба цалкам выцягнуць руку і дакрануцца далоньню да экрана), значыць, вы седзіце занадта блізка. Манітор не павінен быць нахілены і мае быць разьмешчаны ніжэй за ўзровень вачэй;

не забывайцеся моргаць, хоць сядзеньне пры маніторы часам вядзе да таго, што чалавек забываецца на гэта;

рабеце тое, што амэрыканскія спэцыялісты называюць «перапынкам на 20-20-20»: кожныя 20 хвілінаў адрывайцеся на 20 сэкундаў, каб праверыць, што дзеецца на адлегласьці 20 футаў (некалькіх мэтраў) ад вас;

і, нарэшце, можаце падумаць пра куплю спэцыяльных акуляраў, што зьмяншаюць бляск ад манітора.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG