Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінакрытык Жбанкоў не пасуе «Лістападу-2012»


Максім Жбанкоў

Максім Жбанкоў

Знаны кінакрытык, культуроляг Максім Жбанкоў выкраслены з складу журы кінапрэсы менскага кінафэстывалю «Лістапад».

Усе акалічнасьці свайго няўдалага супрацоўніцтва з арганізатарамі кінафоруму крытык расказаў Радыё Свабода:

«Яшчэ ўлетку на „Басовішчы“ мы сустрэліся зь Ігарам Сукманавым — праграмным дырэктарам „Лістападу“. І ён запрасіў мяне паўдзельнічаць у журы кінапрэсы. Бала папярэдняя дамова. Здаецца, ніхто ня быў супраць. 17 верасьня мне даслалі афіцыйны ліст, пацьвердзіўшы гэтую прапанову, а 20-га каардынатарка міжнародных кантактаў дырэкцыі фэстывалю Марыя Кудраватых даслала афіцыйнае запрашэньне. А ўжо потым дайшоў дадатковы ліст, дзе казалася, што, маўляў, трэба, каб кожны сябра журы даслаў сваю біяграфію, якая будзе патрэбная для Міністэрства культуры (што там будзе Мінкульт зь імі рабіць — невядома). Я, дарэчы, гэтую біяграфію даслаць так і не пасьпеў, але, мяркуючы па ўсім, усё спрацавала і безь яе. Сёньня ўвечары тэлефануе вось гэтая дзяўчына і сумным голасам кажа: „Прабачце, але мы мусім адклікаць нашае запрашэньне“.

Я, канечне, пацікавіўся, у чым праблема, на што яна сьціпла адказала: было „ня нашае“ рашэньне, гэта ўсё было вырашана зьверху. Ніякіх іншых абгрунтаваньняў. Адзінае, дадала: мы вельмі спадзяваліся, што ўсё будзе добра, але вось, бачыце, як атрымалася… То бок, я так разумею, што мая біяграфія спрацавала, нават нікуды яе не дасылаючы. Мяркую, што адпаведныя людзі і так ведаюць, што і як, і загадзя „фільтруюць“ удзельнікаў». Мяне проста паставілі перад фактам. Прычым, ніякіх матывацый не было, проста канстатацыя, што «ня можам з вамі працаваць».

У дырэкцыі кінафэстывалю факт «фільтрацыі» няўгодных крытыкаў пакуль не тлумачаць.

ХІХ Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад-2012» пройдзе ў сталіцы з 2 па 9 лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG