Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры Мікалая Статкевіча плянуюць выпусьціць кнігу ягоных артыкулаў


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

3 кастрычніка з былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам у Магілёўскай турме сустрэўся адвакат.

Напярэдадні ад Станкевіча прыйшоў ліст да жонкі, Марыны Адамовіч. Марына кажа, што Мікалай адгукнуўся на ідэю ягоных сяброў і аднадумцаў сабраць і надрукаваць ягоныя артыкулы і палітычныя выступы. Некаторыя парады Марына Адамовіч агучыла.

«Напісаў, дзе і што можна пашукаць. Піша пра артыкулы яшчэ 90-га году за подпісам „Сымон Гарбавец, вайсковец“. Гэта былі ягоныя першыя палітычныя артыкулы пра рэфармаваньне беларускага войска. А псэўданім вельмі знакавы. Сымон Гарбавец — гэта ягоны дзед па лініі маці, які быў удзельнікам камуністычнага падпольля ў Заходняй Беларусі, потым уцёк у БССР, быў старшынём сельсавету, а ў 1937 годзе арыштаваны і праз год расстраляны ў Слуцкай турме НКУС. А рэабілітаваны ў 1953 годзе».

Падрабязнасьцяў пра сустрэчы Мікалая Статкевіча з адвакатам пакуль няма.
XS
SM
MD
LG