Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грузінская мара» пачала фармаваньне новага ўраду


Бідзіна Іванішвілі
Бідзіна Іванішвілі

У Грузіі сябры кааліцыі «Грузінская мара», якая, паводле папярэдніх дадзеных, перамагла на парлямэнцкіх выбарах, вядуць кансультацыі па пытаньні фармаваньня новага ўраду. Раней прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі заявіў, што з-за павагі да волі выбаршчыкаў гатовы даручыць «Грузінскай мары» фармаваньне кабінэту міністраў.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода Георгі Кабаладзе, кансультацыі па пытаньні фармаваньня новага ўраду пакуль праходзяць паміж блёкамі, якія ўваходзяць у кааліцыю «Грузінская мара». У іх, у прыватнасьці, удзельнічаюць лідэры «свабодных дэмакратаў» і «рэспубліканцаў».

Аднак, апошняе і вырашальнае слова пры фармаваньні кабінэту міністраў, як лічыцца, застаецца за лідэрам кааліцыі, мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі. Напярэдадні ён сказаў, што ніводзін зь яго партнэраў пакуль «ня ведае, што я ім рыхтую».

Гэта значыць, адзначае наш карэспандэнт, Іванішвілі ўжо ніколькі не сумняваецца, што Саакашвілі прызначыць прэм’ер-міністрам менавіта яго. Гэта ўскосна пацьвердзіў і былы старшыня парлямэнту Давід Бакрадзэ. Паводле яго слоў, згодна зь дзейнай канстытуцыяй, прэзыдэнт не абавязаны прызначаць Іванішвілі прэм’ерам, нават нягледзячы на посьпех «Грузінскай мары» на выбарах, але з павагі да волі народу Міхаіл Саакашвілі вырашыў пайсьці насустрач былой апазыцыі.

Пры гэтым Бакрадзэ назваў «безадказным» заклік Іванішвілі да прэзыдэнта неадкладна падаць у адстаўку.

Невядома, ці маюць намер чальцы каманды Іванішвілі, ці ён сам весьці якія-небудзь кансультацыі з Саакашвілі, і калі яны прадставяць грамадзкасьці кандыдатаў на міністэрскія пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG