Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская Рада – супраць «гей-прапаганды»


Украінская Рада прыняла ў першым чытаньні законапраект, які забараняе «прапаганду гомасэксуалізму».

Украінскія гей-актывісты заявілі, што законапраект, які атрымаў падтрымку больш за палову парлямэнтарыяў, падвяргае дыскрымінацыі сэксуальныя меншасьці і перашкаджае масавым публічным зборам геяў.

Падобны закон быў нядаўна прыняты заканадаўчым сходам Санкт-Пецярбургу, што ўжо прывяло да штрафаў некалькім аднаполым парам.
XS
SM
MD
LG