Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэе паліва?


Ад 3 кастрычніка, разам з падвышэньнем цаны на праезд у грамадзкім транспарце (1700 рублёў замест цяперашніх 1500), можа падаражэць бэнзын і салярка на аўтазалівачных станцыях. Афіцыйна ў «Белнафтахіме» гэтыя зьвесткі не камэнтуюць, але супрацоўнікі АЗС чакаюць адпаведнага распараджэньня бліжэй да апоўначы.

Мяркуецца, што ў выпадку спраўджаньня інфармацыі рост цэнаў складзе 5-7%. У такім разе гэта будзе ўжо чацьвёртае падвышэньне ад пачатку году. Паліва сёлета даражэла 8 чэрвеня, 11 красавіка і 13 сакавіка. Але гэта далёка ад рэкорду мінулага году, калі цэны ўздымаліся ажно 11 разоў!

2 кастрычніка літар бэнзіну Нармаль-80 каштуе 6350 рублёў, АІ-92 — 6650 рублёў, АІ-95 — 7150 рублёў, дызэльнага паліва — 7300 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG