Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 кастрычніка: дэбаты паміж Абамам і Ромні, гадавіна ўзьяднаньня Нямеччыны


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У Горадні і Гомелі сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны хмарна, часам дождж. Тэмпэратура плюс 13-17 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у гарадзкой ратушы (пл. Свабоды 2а) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з удзелам старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалая Ладуцькі. Пачатак у 10.50.

Дэнвэр, ЗША, першы раўнд дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ЗША Баракам Абамам і Мітам Ромні.

Жэнэва, новы раўнд перамоваў паміж Грузіяй і Расеяй.

* * *
Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1906 – міжнародным сыгналам бедзтва зацьверджаны сыгнал SOS (раней дзейнічаў сыгнал CQD).

1990 – Народная палата ГДР прымае рашэньне пра далучэньне да ФРГ і ўтварэньне адзінай нямецкай дзяржавы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 – Сяргей Ясенін, рускі паэт.

1897 – Луі Арагон, францускі пісьменьнік.

1914 – Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.

1978 – Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1226 – Францыск Асіскі, заснавальнік Ордэна Францішканаў, каталіцкі сьвяты.

1652 – Крыштаф Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1848 – Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Нямеччына: Дзень нямецкага адзінства.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Уладар, зрабі так, каб я ў першую чаргу хацеў ня быць суцешаным, але суцяшаць, ня быць зразуметым, але разумець, ня быць каханым, але кахаць. Бо мы атрымліваем, калі даем, і калі даруем, нам даруецца.
Францыск Асіскі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Дзьмітры Вус: першае інтэрвію на волі

Палата прадстаўнікоў разгледзіць зьмены ў закон пра масавыя акцыі

Халіп просіць першых лэдзі дапамагчы вызваліць Саньнікава

У МВФ папросяць 7 мільярдаў. Але ці дасьць?

У «чорным сьпісе» 25 сайтаў
XS
SM
MD
LG