Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашчанка — Севярынцу: Адрынуты-я


Анатоль Івашчанка

Анатоль Івашчанка

Паэт Анатоль Івашчанка ў сваім ЖЖ распавёў пра візыт да Паўла Севярынца ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе той адбывае «хімію», і прысьвяціў палітвязьню верш.

«Незадоўга да Апостальскага нунцыя наведвалі Севярынца. Крыху блуканулі. Нафігатар ня даў рады — няма Купліна на мапах. Сакрэтны аб’ект. Галоўны арыентыр — Лукомер. Хацелі былі аб’ехаць, але ніяк...

Севярынец малайцом, увесь час жартаваў, расказваў розныя турэмныя „прыколы“. Нават дзіўна, як шмат усяго пасьпеў распавесьці за паўгадзіны.

А ў мяне, на зваротнай дарозе, пачаў пісацца такі (мо крыху дэпрэсіўны) опус.


Адрынуты-я


Паўлу Севярынцу

Адрынутыя —
ты,
я,
мы.
На вуснах патрэсканых
прысмак зімы.
На вуснах скрываўленых
прысак вайны.
У лоб дубальтоўку наставіла восень.
Бы высыпкі воспы
на целе радзімы, —
„хіміі“, зоны, астрогі.
Гуглі ня гуглі
ня знойдзеш дарогі
да пункта з назовам Куплін.
Халодныя вочы
няўтульныя зімы.
Пачварныя плямы
на целе радзімы.
Няўтульныя вочы,
халодныя зімы.

Плямы — мы.
Нас тысячы.
Ты сячы,
а мо й мільёны.
Зьзяюць зьнічы
сярод гэтай начы.
Цэлы народ замкнёны.

Колькі такіх,
каго безь віны?
ўшчэнт, падыспад,
у тыя віры...
Ці маецца дно
у глыбіні?

„Хімік“ —
гэта ж ад „схімніка“?

З узбочыны скрушна
тарашчыцца крушня.
Вось сымбаль сьцюдзёнага выраю.
Заўважана слушна.
God, where are You?

Яны адграбуць, Паша, помні
па поўнай.
Хоць тое й ня наш,
хрысьціянскі, метад.
Але ж адграбуць, Паша,
ведай».

Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін.

Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG