Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява апазыцыйных партыяў і рухаў: выбараў не было


«Улада сфальшавала вынікі выбараў. Выбары ў Беларусі не адбыліся, і Палата прадстаўнікоў не абраная. Большасьць выбарцаў не прынялі ўдзелу ў псэўдавыбарах. Няўдзел грамадзян у выбарах азначае байкот», — гаворыцца ў заяве.

«У Менску прынялі ўдзел у галасаваньні толькі 34% выбарцаў, а ва ўсіх буйных гарадах сярэдняя яўка склала 43%», — адзначаюць падпісанты. «Прычына разыходжаньня з афіцыйнымі вынікамі выбараў — паўсюднае фальшаваньне пратаколаў выбарчых камісій з завышэньнем яўкі выбарцаў амаль у 2 разы і адсутнасьць празрыстага падліку галасоў на ўсіх участках».

Далей у дакумэнце пералічваюцца тыповыя парушэньні Закону аб выбарах:

  • прымус да галасаваньня;
  • «карусэлі», калі невядомыя асобы па некалькі разоў галасавалі на розных участках;
  • укідваньне бюлетэняў за грамадзянаў, якія не прыйшлі на ўчасткі;
  • фальшаваньне галасаваньня на даму;
  • назіральнікам не далі магчымасьці бачыць падлік галасоў.

Назіральнікі кампаніяў «За справядлівыя выбары» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падалі больш за 1170 скаргаў на дзеяньні выбарчых камісій.

Заяву падпісалі прадстаўнікі:

  • Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі,
  • Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі,
  • Беларускага Руху,
  • «Эўрапейскай Беларусі»,
  • Беларускага прафсаюзу РЭП,
  • Маладога Фронту,
  • Рады інтэлігенцыі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбыліся ў Беларусі 23 верасьня.

Са 110 дэпутатаў абрана 109.

Ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў ня трапіў у парлямэнт.

Міжнародныя назіральнікі ад АБСЭ прызналі, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG