Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей Пуціна: дырыжаблі, лябрадоры і провады на пэнсію


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

У Расеі рыхтуюцца адзначыць юбілей прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна, якому 7 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў.

Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, у родным горадзе Пуціна, Санкт-Пецярбургу, адбудзецца «камплімэнтарны канцэрт». Таксама плянуецца ўсталяваць дырыжаблі на сымбалічнай вышыні ў 60 мэтраў, а арганізатары віншаваньня мяркуюць сабраць на вуліцах гораду сымбалічныя 60 тысяч чалавек. Сярод мерапрыемстваў – выстава мастака Аляксея Сергіенкі «Прэзыдэнт. Добрай душы чалавек», у адкрыцьці якой возьмуць удзел і чорныя лябрадоры (як вядома, Пуцін мае лябрадора Колі).

У Чалябінску плянуюць выставіць вялізны плякат, на якім кожны ахвочы пакіне віншаваньні юбіляру. У Растове транспарант з віншаваньнем Пуціну будзе вывешаны на мосьце, які злучае Эўропу і Азію.

Рыхтуецца да юбілею расейскага прэзыдэнта і апазыцыя. Так, у Маскве заплянаваны флэш-моб «Праводзім дзядулю на пэнсію» – непадалёку ад будынку ФСБ, якую Пуцін узначальваў перад прыходам у Крэмль.
XS
SM
MD
LG