Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі прызнаў перамогу апазыцыі


Прыхільнікі апазыцыі сьвяткуюць у Тбілісі перамогу

Прыхільнікі апазыцыі сьвяткуюць у Тбілісі перамогу

Кіруючая ў Грузіі партыя «Адзіны нацыянальны рух" пераходзіць у апазыцыю. Такую заяву зрабіў яе лідэр і прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі.

Ён прызнаў, што на праведзеных у Грузіі парлямэнцкіх выбарах перамагла апазыцыйная кааліцыя «Грузінская мара» на чале з мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі. Паводле папярэдніх выніках галасаваньня, партыя набірае больш за 50 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. У «Адзіным нацыянальным а руху» - каля 40 адсоткаў. У астатніх палітычных арганізацый - менш за 3 адсоткі. На 150 месцаў у грузінскім парлямэнце прэтэндуюць кандыдаты ад 16 партый.

Міжнародныя назіральнікі ад АБСЭ, ПАРЭ, Эўрапарлямэнту і НАТА сёньня распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой гаворыцца пра тое, што Грузія зрабіла важны крок на шляху правядзеньня дэмакратычных выбараў, аднак «шэраг ключавых пытаньняў яшчэ трэба будзе вырашыць».

Як адзначае карэспандэнт Радыё Свабода ў Грузіі, палітычная сіла, якая атрымае большасьць месцаў у парлямэнце, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2013 года, фактычна, будзе мець усю паўнату ўлады. Менавіта тады ўступіць у сілу новая рэдакцыя Канстытуцыі, і Грузія з прэзыдэнцкай рэспублікі трансфармуецца ў парлямэнцкую.
XS
SM
MD
LG