Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлік галасоў у Грузіі: наперадзе апазыцыя


Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі кажа, што паводле папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў панядзелак, перавага на баку апазыцыі да прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

ЦВК заявіла, што па выніках апрацоўкі 20% бюлетэняў кааліцыя «Грузінская мара» на чале зь мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі лідзіруе ў галасаваньні па партыйных сьпісах, за яе — 54% выбаршчыкаў, за партыю Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» — 41%.

77 з 150 дэпутатаў парлямэнту абіраюцца па партыйных сьпісах. Астатнія 73 дэпутаты абіраюцца па мажарытарным прынцыпе. Саакашвілі прызнаў, што апазыцыя выйграла галасаваньне па партыйных сьпісах, але сказаў, што яго партыя перамагла ў галасаваньні па мажарытарных акругах.
XS
SM
MD
LG