Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уласевіча спрабуюць абвінаваціць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

Празь дзесяць дзён пасьля затрыманьня Мікалая Ўласевіча ў Астраўцы напярэдадні выбараў да яго завіталі міліцыянты, каб скласьці пратакол аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Уласевіч у гэтым удзельнічаць адмовіўся.

Яшчэ 21 верасьня Ўласевіча затрымалі ў Астраўцы за распаўсюд агітацыйных улётак. Яго даставілі ў пастарунак, дзе правялі асабісты вобшук і ператрус у ягоным аўта. Пасьля гэтага накіраваліся ў вёску Варняны, дзе жыве Ўласевіч, і правялі ператрус у ягонай хаце.

З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», у хаце — 72 улёткі АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». Апошні ператрус скончыўся пасьля гадзіны ночы.

Паводле Ўласевіча, на ягоныя просьбы выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзеньні ператрусаў міліцыянты выдалі толькі копію пратакола асабістага агляду.

Сам Мікалай Уласевіч зьвяртаўся ў пастарунак, каб яму далі копіі пратаколаў вобшуку і затрыманьня, бо меўся абскардзіць дзеяньні міліцыі ў судзе, але яму ўвесь час адмаўлялі.

І вось праз 10 дзён міліцыянты завіталі да яго, каб скласьці пратакол аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG