Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтая біблійная мудрасьць Эклезіяста мае, як высьвятляецца, і вельмі практычнае вымярэньне. Рабіце ў розныя гадзіны на працягу дня тое, што адпавядае ў гэтыя гадзіны энэргіі вашага цела – раіць Сью Шэленбаргер на старонках The Wall Street Journal.

Ці не рабілі б вы больш кожны дзень, калі б рабілі ўсё ў аптымальны час?

Усё больш дасьледаваньняў паказваюць, што, зьвяртаючы ўвагу на біялягічныя гадзіны і іх ўплыў на энэргію і пільнасьць, можна дапамагчы вызначыць розны час сутак, калі большасьць з нас дэманструюць свае найлепшыя якасьці для канкрэтных задач - ад урэгуляваньня канфліктаў да творчай працы.

На падставе шматлікіх дасьледаваньняў быў складзены часовы плян дня – што лепш рабіць у якую гадзіну сутак.




8.00. Найлепшы час для «ціўканьня» ў Twitter - адразу пасьля прачынаньня, менавіта ў гэты час твіты найбольш шчырыя і найменш злосныя і крытычныя.



9.00. Найлепшы час для цяжкіх размоваў – калі найбольшы энэргетычны тонус і яснасьць мысьленьня, для большасьці людзей гэта раніца.



10.00. Па меры таго, як тэмпэратура цела павышаецца пасьля прачынаньня, паляпшаецца здольнасьць успрыманьня. Найлепшы час для працы, якая патрабуе памяці і канцэнтрацыі ўвагі – сярэдзіна раніцы і позьняя раніца.



14.00. Жаданьне падрамаць дасягае піку ў час пасьля абеду, тады і пажаданы кароткі дзённы сон.



16.00. Каардынацыя рухаў цела дасягае максымуму ў другой палове дня. 4-ая гадзіна дня – найлепшы час для складанай фізычнай працы, якая патрабуе каардынацыі і сілы.



17.00. Гнуткасьць частак цела і мускулаў дасягае піку бліжэй да вечара. Лёгкія a 5-ай гадзіне дня функцыянуюць на 18% лепш, чым у сярэдзіне дня. 5-ая гадзіна дня – найлепшы час для фізычных практыкаваньняў і спартовых спаборніцтваў.



21.00. Дасьледныя здольнасьці, арыгінальнасьць мысьленьня дасягаюць свайго піку ўвечары. Гэта час для неардынарных ідэяў і рашэньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG