Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гасьцюхін: Лукашэнку трэба адыйсьці ад улады


Уладзімер Гасьцюхін
Уладзімер Гасьцюхін

«Аляксандру Рыгоравічу, на мой погляд, адысьці бы на нейкі час», — заявіў артыст Уладзімер Гасьцюхін.

Гаворачы пра Аляксандра Лукашэнку, Гасьцюхін заявіў: «Я ж актыўна ўдзельнічаў у яго прыходзе ва ўладу ў 90-я гады, быў нават ягонай даверанай асобай. Іншая справа, што яму, вельмі яркаму, буйному лідэру, цяжка перадаць уладу: ён думае, што безь яго ўсё абрынецца. У гэтым наша праблема — спакойна перадаць уладу і працягнуць разьвіцьцё. Аляксандру Рыгоравічу, на мой погляд, адысьці бы на нейкі час, але ... Быў у нас адзін цікавы прэм’ер, Сідорскі, але яго завялі ў цень, таму што занадта яскрава стаў сябе праяўляць, зьявілася рэўнасьць. І зараз Аляксандр Рыгоравіч больш зьяўляецца сымбалем, працуе хутчэй сыстэма, запушчаная ім. Раней ён зьбіраў інтэлігенцыю, было зносіны, гутаркі, круглыя сталы. Цяпер гэтага не адбываецца. Вось ўзнагароды ён уручае, але сабраць пагаварыць».

Такія выказваньні Гасьцюхін зрабіў у інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву URA.RU

Уладзімер Гасьцюхін — беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1996).

Гасьцюхін агучваў дакумэнтальны фільм «Дзеці ілжы», які зьявіўся напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году.

Вынікам рэфэрэндуму стала тое, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг згубілі статус дзяржаўных сымбалеў, а расейская мова стала другой дзяржаўнай ў Беларусі.

«Дзеці ілжы» цкавалі дэмакратычную апазыцыю і ў прыватнасьці сябраў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG