Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Грузіі: апазыцыя набірае 54% галасоў


Апазыцыйная партыя «Грузінская мара» па выніках падліку 12,08% пратаколаў (з 455 з 3766 участкаў) перамагае на парлямэнцкіх выбарах. Яна набірае 54,02% галасоў.

Такія дадзеныя апублікаваныя на сайце Цэнтрвыбаркаму Грузіі ў аўторак.

На другім месцы — кіруючая партыя «Адзіны нацыянальны рух » — 41,01% галасоў.

Напярэдадні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў тэлезвароце заявіў, што па мажарытарным сьпісах лідзіруюць кандыдаты ў дэпутаты ад кіруючай партыі.

У парлямэнт Грузіі на чатырохгадовы тэрмін будуць абраныя 150 дэпутатаў, 77 зь іх — па партыйных сьпісах і 73 — па мажарытарным.

У выбарах удзельнічаюць 16 партыяў.

У парлямэнт патрапяць партыі, якія пераадолеюць 5%-ты бар’ер. На мажарытарных выбарах пераможа кандыдат, які атрымае большую колькасьць галасоў, але ня менш за 30% ад колькасьці якія ўдзельнічалі выбаршчыкаў.

У парлямэнт могуць быць абраныя грамадзяне, якія дасягнулі 21-гадовага ўзросту.

Упершыню права ўдзельнічаць у выбарах дадзенае зьняволеным, якія зьдзейсьнілі няцяжкія злачынствы, піша Інтэрфакс.


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG