Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Амністыя»: Напішыце Канюку і Шуневічу


Арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прыняла 1 кастрычніка заяву ў сувязі з катаваньнямі, якімі кіраўніцтва Мазырскай калёніі пагражае Зьмітру Дашкевічу.

«Міжнародная Амністыя» заклікае ўсіх неабыякавых людзей дасылаць на адрас генпракурора Аляксандра Канюка і міністра ўнутраных справаў Беларусі Ігара Шуневіча звароты з патрабаваньнем гарантаваць, каб Дашкевіч не падвяргаўся ў турме катаваньням альбо жорсткаму абыходжаньню і нагадвае, што ўлады абавязаныя ахоўваць фізычнае і псыхалягічнае здароўе тых, хто знаходзіцца пад вартай.

«Міжнародная Амністыя» заклікае ўлады Беларусі спыніць перасьлед Зьмітра Дашкевіча і падкрэсьлівае, што ён зьяўляецца вязьнем сумленьня і павінен быць вызвалены неадкладна і безумоўна, разам з усімі іншымі вязьнямі сумленьня.

«Міжнародная Амністыя» прапануе пісаць генэральнаму пракурору на адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030, Менск, Беларусь альбо дасылаць факс на нумар +375 17 226 42 52.

Для зваротаў да Ігара Шуневіча «Амністыя» падае адрас: вул. Гарадзкі Вал 4, 220030, Менск, Беларусь і нумар факсу +375 17 203 99 18.
XS
SM
MD
LG