Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі завяршылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Паводле зьвестак exit-poll, якія апублікавала праўладная тэлекампанія «Руставі-2», наперадзе апазыцыйная кааліцыя «Грузінская мара», якая набрала 51 адсотак галасоў. На другім месцы кіроўная партыя «Адзіны нацыянальны рух» - 41 працэнт.

Апытаньне выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў, праведзенае няўрадавай арганізацыяй «Ліга выбаршчыкаў», паказала, што «Грузінская мара» набрала каля 70 працэнтаў галасоў, у той час як кіроўная партыя - толькі каля 25 адсоткаў.

«Грузінская мара» і «Адзіны нацыянальны рух» лічыліся галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу. Усяго сваіх кандыдатаў вылучылі 14 партый і 2 палітычныя блёкі.

На сёньняшніх парлямэнцкіх выбарах у Грузіі была адзначаная беспрэцэдэнтна высокая яўка выбаршчыкаў.

На думку назіральнікаў, сваю ролю тут адыграла непрадказальнасьць цяперашняй «гонкі». Упершыню пасьля 1990 году, калі ў Грузіі адбыліся першыя парлямэнцкія выбары, ніхто ня браўся прадказаць пераможцу: усе апытаньні грамадзкай думкі засланіў грандыёзны турэмны скандал, які ўзрушыў усю краіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG