Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У найноўшым дакладзе аб глябальным разьвіцьці, прысьвечаным сёлета працаўладкаваньню, Сусьветны банк паведамляе, што 90% месцаў працы знаходзіцца ў прыватным сэктары.

У сувязі з абнародаваньнем гэтага досьледу, кіраўнік Сусьветнага банку Джым Ён Кім заявіў:

«Добрая праца можа зьмяніць асабістае жыцьцё чалавека, а правільнае працаўладкаваньне можа ператварыць грамадзтва ў цэлым. Урадам неабходна памясьціць палітыку працаўладкаваньня ў цэнтры ўвагі, каб прасоўваць эканамічны росквіт і змагацца зь беднасьцю. Вельмі важна, каб урады добра працавалі з прыватным сэктарам, на долю якога прыпадае 90% усіх працоўных месцаў. Таму мы павінны знайсьці найлепшыя спосабы дапамогі малым фірмам і разьвіцьцю фэрмэрства».

Досьлед бярэ пад увагу такія парамэтры працаўладкаваньня як мінімальная зарплата, колькасьць працоўных месцаў, колькасьць беспрацоўных, колькасьць працаўнікоў за мяжою ў больш чым 150 краінаў сьвету.

У прыватнасьці, з прыведзеных зьвестак (якія не заўсёды поўныя для кожнай краіны), магчыма параўнаць Беларусь з суседзямі (Польшча, Літва, Латвія, Расея, Украіна) адносна наступных парамэтраў:

а) мінімальная гадавая зарплата ў 2010 годзе (вартасьць у амэрыканскіх далярах):

Беларусь 1104
Польшча 4080
Літва 3552
Латвія 3816
Расея 3816
Украіна 1344


б) працаўнікі за мяжою (адсотак ад усяго насельніцтва) і грашовых пераводаў з-за мяжы (адсотак ВУП) у 2010 годзе:

Беларусь 17,4 0,7
Польшча 7,8 1,6
Літва 12,0 4,3
Латвія 12,6 2,6
Расея 7,8 0,4
Украіна 13,8 4,1


в) сярэдняя гадавая зарплата інжынэра ў хімічнай прамысловасьці ў 2005 годзе (у амэрыканскіх далярах):

Беларусь 2507
Польшча 12130
Літва 10368
Латвія няма зьвестак
Расея 2780
Украіна няма зьвестак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG