Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Чэхіі абяруць усім народам


У Чэхіі прызначаная дата першых у гісторыі краіны наўпроставых прэзыдэнцкіх выбараў.

Яны адбудуцца 11 і 12 студзеня наступнага году, паведаміў сёньня кіраўнік верхняй палаты чэскага парлямэнту Мілан Штэх. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову пададзеных галасоў, праз два тыдні адбудзецца другі тур галасаваньня.

Цяперашні прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сыходзіць у адстаўку – пасьля двух пяцігадовых тэрмінаў на чале дзяржавы.

Да гэтага часу прэзыдэнта Чэхіі абіралі дэпутаты абедзьвюх палат парлямэнту. Сёлета быў прыняты закон аб прамых выбарах прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG