Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча даць міліцыі больш улады


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Мы павінны адразу падумаць аб павелічэньні ўлады міліцыі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, гаворачы пра рэформу МУС.

«Ні ўчастковы, ні міністар, ні іншыя, ніхто не павінен бегаць па дзесяць разоў па адным і тым жа месцы і ўгаворваць кагосьці. Міліцыянт павінен прыйсьці і на падставе выразна заканадаўча прапісаных нормаў запатрабаваць выкананьня абавязкаў той ці іншай асобай, і больш там не зьяўляцца», — заявіў кіраўнік Беларусі, прымаючы з дакладам кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

«Тады мы значна можам скарачаць дзяржаўны апарат, міліцыю, іншыя падразьдзяленьні і значна павялічваць грашовае забесьпячэньне і заробак», — сказаў А.Лукашэнка.

Інакш «народ ня ўспрыме, калі ён будзе маленькі заробак атрымліваць, а мы бюракратычны апарат, які разросься, будзем фінансаваць нашмат вышэй, чым сярэдняя зарплата па краіне», — дадаў Лукашэнка, перадае Інтэрфакс.

Разам з гэтым Лукашэка сказаў, што «мы ні ў якім разе не павінны пакрыўдзіць людзей ў пагонах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG