Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі конкурсу «Ў кожнага свае выбары»


аўтар Яўген Богдан, пераможца конкурсу
аўтар Яўген Богдан, пераможца конкурсу

Агулам на конкурс мы атрымалі 120 прац. Сярод дваццаці лепшых малюнкаў у пятніцу на сайце Радыё Свабода было абвешчана галасаваньне, у якім прыняло ўдзел 1400 чалавек.

Каля 36 адсоткаў усіх галасоў атрымала праца Яўгена Богдана. Ён і атрымае галоўны прыз — Apple iPod nano 8Gb (6-га пакаленьня) зь песьнямі ад Саўкі ды Грышкі ды іншымі перадачамі Радыё Свабода.

Пяць аўтараў, якія занялі месцы з 2-га па 6-е, атрымаюць кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды» ды новыя DVD-дыскі з усімі запісамі Саўкі ды Грышкі.

Іх імёны:

  • Zorny Koł,
  • Eugeniusz Cichanowicz,
  • Аўген Сашко,
  • Яўген Дараненка,
  • Алесь Лянота.

Пяць аўтараў, працы якіх сабралі вялікую колькасьць лайкаў у сацыяльных сетках, таксама атрымаюць кнігі і дыскі ад Радыё Свабода.

Гэта:

  • Bigche,
  • Бзік,
  • Ягор Зуеў,
  • Крысьціна Барысюк,
  • Мікіта Рачок.

Пераможцамі ў спэцыяльных намінацыях сталі:

«Найлепшая інтэрпрэтацыя» — Ivan Igorevich,
«Журналісцкае пакліканьне» — Артур Більдзь,
«За пачуцьцё гумару» — Юрый Кутузаў, Valery Ruselik.

Кожны атрымае камплект кніжак «Бібліятэкі Свабоды».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG