Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат наведаў Бяляцкага. Ён не ў ШЫЗА


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

1 кастрычніка адвакат наведаў зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Інфармацыя, што Бяляцкі ў штрафным ізалятары, не пацьвердзілася.

27 верасьня зьявілася інфармацыя пра тое, што напярэдадні свайго 50-годзьдзя, якое прыпадае на 25 верасьня, Бяляцкі быў зьмешчаны ў ШЫЗА, нагадвае сайт «Вясны».

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце


Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
XS
SM
MD
LG