Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сваякі палітвязьняў зьвярнуліся з адкрытым лістом да папы рымскага Бэнэдыкта XVI


У адкрытым лісьце сваякі беларускіх палітвязьняў падзякавалі папу рымскаму за ўдзел ў лёсе іх сваякоў і ўвогуле за клопат пра Беларусь.

Аўтары звароту высока ацанілі той факт, што пасланец папы Рымскага Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці сустракаўся з палітвязьнямі Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Сяргеем Каваленкам, Паўлам Сырамалотавым і Зьмітром Дашкевічам і перадаў ім словы падтрымкі ад Сьвятога Айца.

Апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці сустрэнецца з папам рымскім ў аўторак, 2 кастрычніка.

У звароце выказаная надзея на тое, што Бэнэдыкту XVI будзе перададзеная просьба паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў.

У лісьце былі агучаныя іх імёны: гэта Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Эдуард Лобаў, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Васіль Парфянкоў, Яўген Васьковіч, Аляксандр Круты, Арцём Пракапенка, Аляксандр Маўчанаў.

Пра гэта паведамляе сайт «Маладога фронту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG