Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімальная пэнсія ў Беларусі — самая нізкая сярод суседзяў


1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Амаль кожны пяты жыхар Беларусі — старэйшы за 60 гадоў.

На пачатак 2012 году ў Беларусі пражывала 1 мільён 835 тысяч чалавек, старэйшых за 60 гадоў. Гэта 19,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва.

У Беларусі зарэгістравана 2,5 мільёна пэнсіянэраў, паведамляе Белстат.

Сярэдні памер налічаных пэнсіяў у жніўні 2012 году — 1,65 мільёна рублёў.

Краіна Мінімальная пэнсія ў нацыянальнай валюце Эквівалент у далярах ЗША
Расея 10 000 расейскіх рублёў 320
Украіна 838 грыўняў 102
Беларусь 422 000 беларускіх рублёў 49
Польшча 800 злотых 266
Літва 750 літаў 275
Латвія 59 латаў 109

Сярэдняя працягласьць жыцьця — 71 год (у жанчын — 77, у мужчын — 65). Розьніца ў працягласьці жыцьця мужчын і жанчын складае 12 гадоў. Паводле Праграмы разьвіцьця ААН, «натуральнай» розьніцай прынята лічыць 5 гадоў, адзначае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG