Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі гарадзкі суд перанёс на 10 кастрычніка разгляд скаргі адвакатаў удзельніц гурту Pussy Riot на вынесены іх падабаронным прысуд Хамоўніцкага суду Масквы.

Марыя Алёхіна, Кацярына Самуцэвіч і Надзея Талаконьнікава атрымалі па два гады калёніі агульнага рэжыму за так званы панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані!» у храме Хрыста Збаўцы. За час працэсу ў падтрымку асуджаных выказаліся многія расейскія і заходнія дзеячы культуры і мастацтва, а Эўрапарлямэнт высунуў іх на прэмію імя акадэміка Сахарава.

Перад слуханьнямі ў Маскоўскім гарадзкім судзе Расейская праваслаўная царква выступіла з афіцыйным камэнтаром, у якім папрасіла суд улічыць раскаяньне асуджаных, калі яно прагучыць. «Дзеі, якія робяць замах на пачуцьці вернікаў, не могуць заставацца беспакаранымі», — гаворыцца ў распаўсюджанай заяве кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Уладзіміра Лягойды. Разам з тым падкрэсьліваецца, што Царква жадае раскаяньня «вінаватых у апаганьваньні сьвятога месца, будучы перакананая, што гэта прынясе карысьць іх душам».

---
XS
SM
MD
LG