Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік М'янмы гатовы "прыняць" Су Чжы ў якасьці прэзыдэнта


Дзейны прэзыдэнт М'янмы (Бірма) Тэйн Сэйн

Дзейны прэзыдэнт М'янмы (Бірма) Тэйн Сэйн

Падчас беспасярэдняга кіраваньня хунты лідэрка дэмакратычнай апазыцыі М'янмы Аўн Сан Су Чжы правяла пад хатнім арыштам 15 год.

Дзейны прэзыдэнт М'янмы (Бірма) Тэйн Сэйн заявіў у інтэрвію Бі-бі-сі, што будзе паважаць любы выбар народу на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, заплянаваных на 2015 год. Ён адмыслова адзначыў, што гатовы "прыняць" у якасьці наступнага прэзыдэнта і лідэрку дэмакратычнай апазыцыі Аўн Сан Су Чжы. Пры гэтым Тэйн дадаў, што вайскоўцы, чые стаўленікі займаюць цяпер бальшыню месцаў у парлямэнце, усё роўна будуць працягваць граць у краіне ключавую ролю.

Да свайго абраньня прэзыдэнтам у 2011 годзе Тэйн Сэйн займаў пасаду прэм'ер-міністра і зьяўляўся лідэрам вайсковай хунты, якая кіравала краінай. У 2011 годзе ён заслужыў пахвалу міжнароднай супольнасьці за правядзеньне дэмакратычных рэформаў і перадачу функцый кіраваньня цывільным уладам (дзе па-ранейшаму дамінуюць вайскоўцы).

Падчас беспасярэдняга кіраваньня хунты лідэрка дэмакратычнай апазыцыі М'янмы Аўн Сан Су Чжы правяла пад хатнім арыштам 15 год.
XS
SM
MD
LG