Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар Балога: Украіне навязваюць беларускую мадэль


Віктар Балога

Віктар Балога

Міністар надзвычайных сытуацый Украіны Віктар Балога ўпэўнены, што апошнім часам праз украінскія СМІ ўлады спрабуюць пераканаць народ, што жыць за жалезнай заслонай – ня так і дрэнна.

Пра гэта палітык распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Апошнім часам у эфіры паболела Беларусі. І ў палітычным пляне, і ў культурным.

Гляджу днямі 1+1 (тэлеканал. – РС). Там у адной праграме «дружба народаў» – абмен паміж сем'ямі з Украіны і Беларусі. Учора гляджу ICTV. Там ледзь не прамым тэкстам агітуюць – навошта вам Эўропа, падарожнічайце ў Беларусь.

Паверце, я ня маю нічога супраць Беларусі і беларусаў. Упэўнены, што там ёсьць на што паглядзець. Але я супраць саўковай прапаганды. Такое ўражаньне, што людзей рыхтуюць да таго, што варыцца ва ўласным соку за новай жалезнай заслонай – ня так ужо дрэнна. Турагенцтвы хутка пераарыентуюцца з Татраў на туры ў Белавескую пушчу, а замест Лігі чэмпіёнаў у тэлебачаньні будуць паказваць чэмпіянат СНД па хакеі.

Цяпер адносна палітыкі. Нядаўна прэм'ер-міністар Украіны павіншаваў Беларусь з заканчэньнем выбараў. І амаль прамым тэкстам сказаў, што «як вам добра, а ў нас гэта ўсё толькі наперадзе». Вы ведаеце, Мікалай Янавіч, залежыць ад таго, што называць выбарамі. Думаю, знойдзецца ня шмат кіраўнікоў урадаў цывілізаваных дзяржаў, якія пагадзіліся вітаць рэжым апошняга дыктатара Эўропы з заканчэньнем выбараў.

Калі мы ня хочам браць прыклад з Эўропы, то давайце хоць бы будзем глядзець на Расею, а не на Беларусь. Шчыра. Там хоць бы ёсьць якая-ніякая апазыцыя і свабода слова», – адзначыў украінскі міністар у сваім дзёньніку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG