Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 2 тысячы амэрыканскіх салдат загінулі ў Афганістане


Колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі за 11 гадоў канфлікту ў Афганістане, дасягнула дзьвюх тысяч пасьля нападу на пост бясьпекі ў правінцыі Вардак у суботу, які, мяркуецца, ажыцьцявіў супрацоўнік мясцовых службаў бясьпекі.

Паводле зьвестак крыніцы ў амэрыканскім кіраўніцтве, ахвярай нападу стаў вайсковец ЗША. Раней камандаваньне НАТО перадало, што пры абстрэле паблізу вайсковай базы загінуў замежны салдат, а таксама афганец, які працаваў на базе па кантракце. У афганскім кіраўніцтве заявілі аб гібелі двух мясцовых вайскоўцаў. Ці загінуў сам нападнік, невядома.

Рост колькасьці нападаў на замежных вайскоўцаў з боку афганскіх службоўцаў сёлета прывёў да прыпыненьня НАТО сумесных з афганцамі апэрацый. Некалькі дзён таму было абвешчана аб аднаўленьні гэтых рэйдаў, экспэрты, аднак, не выключаюць далейшых нэгатыўных наступстваў для супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG