Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле забітыя два лідэры апазыцыі


Мітынг у Вэнэсуэле
Мітынг у Вэнэсуэле

Падчас мітынгу ў штаце Барынас былі застрэленыя два ўплывовыя прыхільнікі апазыцыі.

Як перадае Бі-бі-сі, адзін з загінулых, Гісон Валеро, зьяўляўся актывістам партыі «Справядлівасьць вышэй за ўсё», другі, Амар Фэрнандэс, падтрымліваў апазыцыю ў якасьці незалежнага палітыка.

Са словах паплечнікаў, узброеныя людзі адкрылі па іх агонь з аўтафургону. Некаторыя сьведкі сьцьвярджаюць, што аўтамашына належала дзяржаўнай нафтавай кампаніі.

Улады Вэнэсуэлы пакуль не адрэагавалі на гэтыя паведамленьні.

7 кастрычніка ў Вэнэсуэле павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары.

Дзейнаму прэзыдэнту Уга Чавэсу супрацьстаіць Энрыке Капрылес – адзіны кандыдат ад апазыцыйнай Кааліцыі дэмакратычнага адзінства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG