Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца году ўвядуць дыфэрэнцыяваную аплату за электраэнэргію


Улады не адмаўляюцца ад намераў «прывязаць» аплату за камунальныя паслугі да даходаў насельніцтва.

Гэта пацьвердзіў у часе наўпроставай лініі з чытачамі газэты «Рэспубліка» віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Калінін.

Чыноўнік патлумачыў, што дыфэрэнцыяваная аплата, залежная ад прыбыткаў грамадзянаў, — гэта асабістае патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі: «Мы сьвята для сябе праводзім такую палітыку выкананьня патрабаваньняў кіраўніка дзяржавы, што рост камунальных паслугаў будзе непасрэдна завязаны на даходах насельніцтва», — цытуе Калініна БЕЛТА.

Ён удакладніў, што ўжо знойдзены мэханізм дыфэрэнцыяцыі аплаты электраэнэргіі для грамадзянаў з улікам стандарту і аб’ёмаў спажываньня. Паводле віцэ-прэм’ера, дзяржава дапаможа аплочваць камунальныя паслугі толькі «неабароненым» пластам насельніцтва. Новая схема платы за электраэнэргію можа быць уведзеная 1 сьнежня ці 1 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG