Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 кастрычніка: дзень народзінаў Драздовіча, прэзэнтацыя кнігі Алеся Аркуша


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е


У Беларусі воблачнае надвор’е, тэмпэратура да 17 градусаў цяпла.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алеся Аркуша «Палімпсэст» пры ўдзеле гуртоў Monkey Bite, «Верасень» і Вольгі Акуліч. Пачатак а 19-ай.

У Грузіі — парлямэнцкія выбары

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

Міжнародны дзень музыкі, абвешчаны ААН

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:


1817: У Віленскім унівэрсытэце заснаванае тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.
1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка
1992 — у Літве ўведзеная новая валюта — літ


У гэты дзень нарадзіліся:


1888: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф
1937: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар
1952: Анатоль Байдачны, расійскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнер, трэнер зборнай Беларусі па футболе (2003-05)

У гэты дзень памерлі:


1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец
2009: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Усе разважаньні мужчынаў ня вартыя аднаго пачуцьця жанчыны.
Вальтэр


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ


Лукашэнка абяцае танны расейскі газ
Актывістаў кампаніі «Наш дом» разагналі трактарам
Бунт на «Беларусьфільме»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG