Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі перажыў замах, як высьветлілася — несапраўдны


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс прайшоў мэдыцынскі агляд пасьля таго, як сёньня падчас публічнага мерапрыемства, на яго быў учынены замах, як выявілася — несапраўдны.

Падчас цырымоніі адкрыцьця новага маста ў горадзе Храстава на поўначы Чэхіі, 26-гадовы мужчына падышоў да прэзыдэнта ўсутыч торкнуў яму ў бок цацачны пісталет, які страляе плястмасавымі шарыкамі, і некалькі разоў стрэліў.

Чэскі тэлеканал Nova перадае словы Клаўса, накіраваныя яго ахоўнікам адразу пасьля інцыдэнту: «тут вы пракалоліся, дык пракалоліся». Нападнік быў затрыманы. Сам прэзыдэнт, апроч узрушэньня, ніякіх пашкоджаньняў не атрымаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG