Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка замяніў галоўнага дылера беларускіх нафтапрадуктаў


Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка «Беларускай нафтавай кампаніі», якая займаецца экспартам асноўнай часткі нафтапрадуктаў Мазырскага і Наваполацкага НПЗ.

Новым генэральным дырэктарам БНК быў сёньня прызначаны Аляксандар Дзямідаў. Пра лёс яго папярэдніка на гэтай пасадзе Ўладзімера Зубкова не паведамляецца.

Таксама сёньня прэсавая сакратарка Белнафтахіму заявіла, што, нягледзячы на заяву расейскага нафтаправоднага апэратара Транснефть аб істотным зьмяншэньні паставак сыравіны на беларускія НПЗ у чацьвёртым квартале, Менск працягвае перамовы па гэтым пытаньні і спадзяецца, што аб’ёмы расейскай нафты, завезенай у Беларусь, застануцца нязьменнымі.

Таксама сёньня прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і Міхаіл Мясьніковіч правялі перамовы ў Ялце — ў кулюарах саміту СНД. Па выніках перамоваў Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ўсе непаразуменьні паміж Масквой і Менскам засталіся ў мінулым. Мясьніковіч раней заяўляў, што зьбіраецца абмеркаваць на гэтай сустрэчы з расейскім прэм’ерам супярэчнасьці вакол экспарту зь Беларусі расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў. Ці падымалася гэтае пытаньне сёньня ў Ялце — не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG